Выразы і іх пераўтварэнні

 АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ 

Вучні павінны: 

п р а в і л ь н а   ў ж ы в а ц ь   тэрміны і   в ы к а р ы с т о ў в а ц ь п а н я ц ц і:   тоесна роўныя выразы, тоеснасць,    тоесныя пераўтварэнні выразаў;    адначлен, ступень адначлена, стандартны   выгляд    адначлена,     падобныя адначлены;     мнагачлен, ступень мнагачлена; стандартны выгляд мнагачлена;

 в е д а ц ь: формулы скарочанага множання: квадрат сумы і квадрат рознасці двух выразаў; рознасць    квадратаў   двух выразаў;    правілы   і    алгарытмы    дзеянняў   з   адначленамі    і мнагачленамі; спосабы раскладання мнагачлена на множнікі і алгарытмы іх прымянення; 

у м е ц ь: выводзіць формулы скарочанага множання: квадрата сумы і квадрата рознасці двух выразаў; рознасці квадратаў двух выразаў; прыводзіць адначлен і   мнагачлен да стандартнага выгляду,     выконваць       аперацыі    з     адначленамі і мнагачленамі:    множанне,   дзяленне і ўзвядзенне ў ступень адначленаў, прывядзенне падобных складаемых мнагачлена, множанне і дзяленне мнагачлена на адначлен, складанне, адніманне, множанне мнагачленаў; прымяняць формулы скарочанага множання: квадрата сумы і   квадрата   рознасці двух выразаў;   рознасці квадратаў двух выразаў для тоесных пераўтварэнняў мнагачленаў,    спрашчэння вылічэнняў; раскладваць мнагачлены на   множнікі спосабамі:    вынясення агульнага   множніка   за дужкі, групоўкі, прымянення формул    скарочанага множання — квадрата сумы і квадрата    рознасці двух выразаў, рознасці квадратаў двух выразаў; прымянення камбінацый прыемаў.




                         
Адкрыты ўрок                                       Прэзентацыі


                       Дыдактычны матэрыял                          Вучымся цікава

Комментариев нет:

Отправить комментарий