Пачатковыя паняцці геаметрыі

     АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ 

 Вучні павінны: 

п р а в і л ь н а    ў ж ы в а ц ь   тэрміны    і     в ы к а р ы с т о ў в а ц ь        п а н я ц ц і: азначэнне, аксіма, тэарэма; 

в е д а ц ь: азначэнні:   паралельных   і    перасякальных прамых;   адрэзка, роўных  адрэзкаў; праменя,     дадатковых      (процілеглых) прамянёў; ломанай,   простай   і няпростай ломанай, замкнѐнай і незамкнѐнай ломанай;  акружнасці,     круга,    радыуса,    хорды, дыяметра, дугі акружнасці, вугла,  роўных вуглоў;   бісектрысы вугла; разгорнутага   вугла,  градуса;   вострага, прамога, тупога, і поўнага вуглоў; сумежных вуглоў, вертыкальных вуглоў; перпендыкулярных прамых; перпендыкуляра да прамой; уласцівасці: прамой; даўжынь адрэзкаў і градусных мер вуглоў; сумежных вуглоў;   вертыкальных вуглоў; перпендыкуляра     да прамой;  двух прамых, перпендыкулярных да трэцяй; 

у м е ц ь:     даказваць     тэарэмы:           пра         ўласцівасці       сумежных      вуглоў;       пра ўласцівасці    вертыкальных вуглоў;    пра    дзве    прамыя,     перпендыкулярныя    да    трэцяй;    прымяняць      тэарэмы    да    рашэння задач;   рашаць:   геаметрычныя   задачы   на доказ і вылічэнне    з   выкарыстаннем       вядомых    уласцівасцей    вымярэння    адрэзкаў   і    вуглоў; практыкаарыентаваныя задачы і задачы з міжпрадметным зместам; аналізаваць і даследаваць атрыманыя вынікі.




                         
Адкрыты ўрок                                       Прэзентацыі


                       Дыдактычны матэрыял                          Вучымся цікава

Комментариев нет:

Отправить комментарий