Лінейныя ўраўненні. Лінейныя няроўнасці. Лінейная функцыя

   АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ 

Вучні павінны: 

п р а в і л ь н а  ў ж ы в а ц ь  тэрміны  і в ы к а р ы с т о ў в а ц ь  п а н я ц ц і: лінейнае ўраўненне;   раўназначныя    ўраўненні;    лікавыя няроўнасці;    знакі   няроўнасцей;  строгія   і нястрогія   няроўнасці;   лінейная  няроўнасць; раўназначныя няроўнасці; функцыя, аргумент функцыі; значэнне функцыі;  абсяг вызначэння функцыі;  мноства значэнняў функцыі, графік функцыі;      лінейная функцыя;    вуглавы   каэфіцыент      прамой;    нулі функцыі;  дадатныя і адмоўныя значэнні функцыі; 

в е д а ц ь: уласцівасці    лікавых   няроўнасцей;    сэнс патрабаванняў   «рашыць ураўненне»; «рашыць няроўнасць»;   алгарытмы   пабудовы   графіка   лінейнай функцыі;   спосабы задання функцыі; 

у м е ц ь: рашаць лінейныя ўраўненні і ўраўненні, якія зводзяцца да іх; даказваць уласцівасці лікавых няроўнасцей; прымяняць уласцівасці лікавых   няроўнасцей для доказу няроўнасцей, ацэнкі   значэнняў   выразаў,    параўнання значэнняў выразаў;   рашаць лінейныя няроўнасці; запісваць рашэнне лінейных няроўнасцей з дапамогай знакаў няроўнасцей; будаваць графікі  лінейных    функцый;    даследаваць    лінейныя функцыі; вызначаць   узаемнае размяшчэнне графікаў    лінейных   функцый;   выкарыстоўваць    лінейныя     ўраўненні   і      няроўнасці   як матэматычныя мадэлі пры рашэнні задач; выкарыстоўваць уласцівасці лінейнай функцыі для апісання      рэальных    працэсаў;   рашаць      практыка-арыентаваныя    задачы,     задачы      з міжпрадметным зместам, аналізаваць і даследаваць атрыманыя вынікі.




                         
Адкрыты ўрок                                       Прэзентацыі


                       Дыдактычны матэрыял                          Вучымся цікава

Комментариев нет:

Отправить комментарий